Летні інтэнсіўны курс рускай мовы

Чытаць далей... RU EN

Як дабрацца

Мінск - сталіца Беларусі. Горад знаходзіцца ў самым цэнтры краіны.

  На самалёце

 

Нацыянальны аэрапорт "Мінск" (MSQ) – галоўныя паветраныя вароты Рэспублікі Беларусь. Сюды прылятаюць самалёты шмат якіх буйных авіякампаній (Belavia, Lufthansa, airBaltic, LOT, Aeroflot, Etihad Airways, Austrian Airlines, Czech Airlines, Turkish Airlines, UTair Airlines): www.airport.by.

З аэрапорта "Мінск" у цэнтр горада можна даехаць на рэйсавым аўтобусе або маршрутным таксі (адпраўленне кожныя 20-30 хвілін, уначы - кожныя 1,5 гадзіны).

Дарога зойме 40-50 хвілін. Кошт праезду ≈ €2,00.
Кошт таксі ад аэрапорта да цэнтра Мінска ≈ €20,00-30,00.

 

Другі бліжэйшы да Мінска буйны аэрапорт - аэрапорт у Вільнюсе (VNO).
Рэйсы ў Вільнюс, акрамя традыцыйных авіякампаній, здзяйсняюць лаўкост-авіякампаніі (Wizzair, Ryanair, NorwegianAir, AirLituanica, AirBaltiс).
www.vilnius-airport.lt

З Вільнюса ў Мінск можна даехаць на аўтобусе або на цягніку. Адлегласць - 183 км. Час у дарозе - 2,5-4 гадзіны (з улікам перасячэння мяжы). Кошт ≈ €10,00-20,00.

  На цягніку

 

Мінск звязаны прамымі чыгуначнымі маршрутамі з усімі буйнымі еўрапейскімі станцыямі (Берлін, Варшава, Вена, Вільнюс, Кіеў, Масква, Ніца, Парыж, Прага, Рыга, Санкт-Пецярбург і інш.).

Інфармацыя пра расклад руху і кошт білетаў: www.rw.by.

  На аўтобусе

 

Адзін з самых бюджэтных спосабаў дабрацца ў Мінск - прыехаць на аўтобусе.

Праз Мінск праходзяць маршруты папулярных еўрапейскіх аўтобусных кампаній: LuxExpress, Eurolines, Ecolines.

  На машыне

 

Мінск знаходзіцца на скрыжаванні буйных еўрапейскіх аўтамагістралей: Берлін - Варшава - Мінск - Масква і Вільнюс - Мінск - Кіеў - Адеса.

Карыстанне аўтамагістралямі для замежных аўтамабілей - платнае. Больш падрабязная інфармацыя пра платныя дарогі: www.beltoll.by.

Калі патрэбная віза...

 

Калі для ўезду ў Беларусь Вам патрэбная віза, звярніцеся ў бліжэйшае консульства Республікі Беларусь. Там Вас пракансультуюць, якія дакументы неабходныя для афармлення візы і ўезду ў Беларусь.

Агульную інфармацыю Вы знойдзеце на сайце Міністэрства замежных спраў Беларусі.

 

Віза не патрэбная

- грамадзянам Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Македоніі*, Малдовы, РФ, Таджыкістана, Узбекістана, Украіны

*спецыяльная ўмова:
наяўнасць прыватнага запрашэння, накіравання на лячэнне або хадайніцтва турыстычнай кампаніі

 

Віза не патрэбная да 90 дзён

- грамадзянам Аргенціны, Бразіліі, Венесуэлы, Ізраіля, Манголіі

 

Віза не патрэбная да 30 дзён

- грамадзянам Катара, Кубы, Макаа, ААЭ, Сербіі, Турцыі, Чарнагорыі*, Эквадора

*спецыяльная ўмова:
наяўнасць запрашэння або хадайніцтва турыстычнай кампаніі

 

Віза не патрэбная да 30 дзён*

*спецыяльныя ўмовы:
1. агульнаграмадзянскі пашпарт,
2. прылёт у Беларусь і вылет з Беларусі праз Нацыянальны аэрапорт "Мінск",
3. але не з РФ і не ў РФ,
4. грошы: на кожны дзень суму ў валюце або беларускіх рублях, не меньшую за 2 базавыя велічыні,
5. медыцынскі страховы поліс на суму не меньш 10000 еўра, сапраўдны ў Беларусі

Еўропа:
- грамадзянам ЕС, Албані, Андоры, Босніі і Герцагавіны, Ватыкана, Ісландыі, Ліхтэнштэйна, Македоніі, Манака, Нарвегіі, Сан-Марына, Суверэннага Ваеннага Мальтыйскага Ордэна, Швейцарыі
Азія:
- грамадзянам Бахрэйна, В'етнама**, Ганконга, Індыі**, Інданезіі, Кітая**, Карэі, Кувейта, Лівана**, Малайзіі, Амана, Саудаўскай Аравіі, Сінгапура, Японіі
Амерыка:
- грамадзянам Антыгуа і Барбуда, Барбадоса, Гаіці**, Гандураса**, Дамінікі, Канады, Мексікі, Нікарагуа, Панамы, Перу, Сальвадора, Сент-Вінсента і Грэнадзін, ЗША, Уругвая, Чылі
Афрыка:
- грамадзянам Гамбіі**, Намібіі**, Сейшэльскіх астравоў
Акеанія:
- грамадзянам Аўстраліі, Вануату, Новай Зеландыі, Самоа**, Федэратыўных Штатаў Мікранезіі

**абавязковыя ўмовы:
1. наяўнасць сапраўднай шматразовай візы дзяржаў ЕС або Шэнгенскай зоны з адзнакай пра ўезд на іх тэрыторыю,
2. наяўнасць авіябілетаў з пацверджаннем у іх вылету з Нацыянальнага аэрапорта "Мінск" напрацягу 5 дзён ад даты ўезду

Рускую мову ў "City Lingva" вывучаюць студэнты з усяго свету.

З намі ўжо вучацца студэнты з Велікабрытаніі, Венгрыі, Іспаніі, Францыі, Германіі, Галандыі, Польшчы, Аўстрыі, Швейцарыі, Чэхіі, Турцыі, Сірыі, Ірана, Кітая, Філіпін, і мы гатовыя пашыраць гэтую геаграфію. 

Далучайцеся!

 

Гэта файна!


Вывучайце рускую мову ў прыемнай кампаніі і ў камфортных умовах.

Знаёмцеся з новымі мясцінамі і з новымі людзьмі.

ТАА "Сіці Лінгва", УНП: 191761184

Дата і месца рэгістрацыі:
30.07.2012 года, Мінгарвыканкам

вул. Леніна д. 27 офіс 159
220030 Мінск, Рэспубліка Беларусь

+375293594389; +375333604389
Прыём званкоў: ПН - ПТ 9:00 - 19:00

info@city-lingva.com
Skype: CityLingva



Ёсць пытанне? Напішыце нам!

Імя:*
E-mail:*
Ваша пытанне:*