Летні інтэнсіўны курс рускай мовы

Чытаць далей... RU EN

Агульнаеўрапейская сістэма ацэнкі ведання замежных моў

CEFR (Common European Framework of Reference for Languages)

 

У большасці моўных школ студэнтаў аб'ядноўваюць у групы паводле ўзровню валодання мовай. Для таго, каб вызначыць узровень студэнтаў, выкладчыкі прапануюць спецыяльны тэсты і на іх падставе робяць сваё заключэнне.

Але ці заўсёды мы ў тэстах можам паказаць свае веды найлепшым чынам? Не выключана, што студэнт стаміўся, не выспаўся, хвалюецца, у яго раптам разбалелася галава...

Часцей за ўсё дарослы чалавек можа цалкам аб'ектыўна вызначыць свой узровень валодання мовай сам. Для гэтага яму будзе дастаткова ўважліва прачытаць крытэрыі ацэнкі і сумленна выбраць тыя, якія найлепшым чынам апісваюць яго ўзровень моўных кампетэнцый у дадзены момант. Не здзіўляйцеся, калі розныя віды маўленчай дзейнасці (аўдзіраванне, чытанне, маўленне і пісьмо) ў вашым выпадку будуць знаходзіцца на розных узроўнях. Такое здараецца даволі часта. Затое цяпер вы дакладна будзеце ведаць, на якія маўленчыя навыкі вам трэба звярнуць увагу ў першую чаргу.

 

А1: Узровень выжывання

  Я разумею знаёмыя імёны, словы і вельмі простыя сказы, напрыклад, на шыльдах, плакатах або ў каталогах.

  Я разумею знаёмыя словы і самыя элементарныя фразы, якія тычацца мяне і майго бліжэйшага атачэння, калі суразмоўца гаворыць павольна і выразна.

  Я магу паразумецца з суразмоўцам у нескладаных сітуацыях, калі пасля маёй просьбы той паўторыць сваю рэпліку павольна або перадасць яе сэнс пры дапамозе іншых моўных сродкаў, а таксама дапаможа мне сфармуляваць тое, што я спрабую вымавіць. Я здольны задаваць нескладаныя пытанні і адказваць на такія ж пытанні, калі яны тычацца мяне або таго, што мне вельмі блізкае і знаёмае.

  Выкарыстоўваючы простыя фразы і сказы, я магу апісаць месца, у якім жыву, і людзей, з якімі я знаёмы.

  Выкарыстоўваючы простыя фразы, я магу напісаць кароткі тэкст, напрыклад, падпісаць адкрытку з адпачынку. Я магу запоўніць фармуляры, якія ўтрымліваюць асабістыя дадзеныя, напрыклад, імя, грамадзянства і адрас для рэгістрацыі ў гатэлі.

              ТЭУ Элементарны ўзровень

 

А2: Перадпарогавы ўзровень

  Я чытаю кароткія простыя тэксты. Магу знайсці канкрэтную, прадказальную інфармацыю ў простых тэкстах са штодзённага жыцця (у тэкстах аб'яў, рэкламных праспектах, меню і раскладзе руху). Я разумею кароткія лісты прыватнага зместу.

  Я разумею фразы і найчасцей ужывальныя словы, якія маюць дачыненне да сфер, якія тычацца непасрэдна мяне (асноўная інфармацыя пра мяне і  маю сям'ю, пра пакупкі, месца, у якім я жыву, маю працу). Я магу зразумець сэнс кароткіх, выразна вымаўленых аб'яў.

  Я магу камунікаваць ў простых штодзённых сітуацыях, у якіх я непасрэдна абменьваюся інфармацыяй на знаёмыя мне тэмы і пра знаёмыя мне падзеі. Я здольны падтрымаць кароткую размову, хаця звычайна я не разумею суразмоўцу настолькі, каб я мог весці гутарку сам.

  Я магу выкарыстоўваць шэраг фраз і сказаў для апісання своёй сям'і і знаёмых, умоў, у якіх я жыву, адукацыі і своёй цяперашняй або папярэдняй працы.

  Я магу напісаць кароткія простыя нататкі або паведамленне, якое тычыцца маіх асноўных патрэб. Я магу напісаць вельмі просты прыватны ліст, напрыклад, ліст з падзякай.

              ТБУ Базавы ўзовень

 

В1: Базавы ўзовень

  Я разумею тэксты, у якіх выкарыстоўваецца штодзённая лексіка, а таксама тэксты, якія тычацца моёй працы. Я разумею апісанне падзей, пачуццяў і жаданняў у лістах прыватнага зместу.

  Я разумею асноўную думку сказанага на літаратурнай мове, калі гэта тычыцца таго, з чым я сутыкаюся на працы, ва ўніверсітэце, у вольны час і г.д. Я разумею сэнс шмат якіх радыё- і тэлеперадач, калі гаворка ў іх вядзецца пра актуальныя падзеі або пра тэмы, звязаных з маімі інтарэсамі і калі людзі ў перадачы гавораць павольна і выразна.

  Маіх ведаў хапае, каб паразумецца ў большасці сітуацый, з якімі я магу сутыкнуцца падчас падарожжа па краіне вывучаемай мовы. Я магу без падрыхтоўкі падключыцца да размовы на тэмы, якія мяне цікавяць або якія тычацца штодзённага жыцця (напрыклад, сям'і, захапленняў, працы, падарожжаў і актуальных падзей).

  Я магу простым спосабам аб'ядноўваць фразы, каб апісаць падзеі, свае ўражанні, планы, надзеі і мэты. Я магу коратка абгрунтаваць і патлумачыць сваё меркаванне. Магу распавесці гісторыю або выпадак з жыцця, а таксама перасказаць змест кнігі або фільма, апісаўшы пры гэтым свае ўражанні.

  Я магу напісаць просты тэкст на тэму, якая мне добра знаёмая і якая мяне цікавіць. Я магу апісаць у лісце свае ўражанні.

              ТРКИ-1 (I Cертыфікацыйны ўзровень)

 

В2: Базавы прасунуты ўзровень

  Я разумею артыкулы і паведамленні на актуальныя тэмы. Разумею тэксты сучаснай прозы.

  Я разумею доўгія ўрыўкі тэксту на рускай мове (напрыклад, магу слухаць лекцыі) і здольны сачыць за складаным абменам меркаваннямі падчас дыскусій, калі тэма мне дастаткова знаёмая. Я разумею большасць радыё- і тэлеперадач на актуальныя тэмы. Разумею большасць фільмаў, калі персанажы ў іх карыстаюцца літаратурнай мовай.

  Я магу ўдзельнічаць у размове з носьбітам мовы, бегла і спантанна выражаючы свае думкі. Магу падключыцца да дыскусіі на знаёмую мне тэму. Я здольны растлумачыць і абараніць свой пункт гледжання.

  Я магу зразумела і падрабязна расказаць пра падзеі і факты, якія тычацца сферы маіх інтарэсаў. Магу растлумачыць сваю пазіцыю па актуальных пытаннях, прывесці перавагі і недахопы розных спосабаў вырашэння сітуацыі.

  Я магу пісаць падрабязныя тэксты на розныя тэмы, якія ўваходзяць у сферу маіх інтарэсаў. Магу напісаць нататкі, перадаць інфармацыю, пісьмова абараніць пэўны пункт гледжання або абгрунтаваць сваю нязгоду з ім. У лісце магу падкрэсліць, якое значэнне для мяне маюць падзеі.

              ТРКИ-2 (II Cертыфікацыйны ўзровень)

 

С1: Узровень прафесійнага валодання

  Я разумею доўгія складаныя тэксты, як дакументальныя, так і мастацкія, і здольны ацаніць іх стылістычны бок. Я разумею артыкулы ў спецыяльных часопісах і доўгія тэхнічныя інструкцыі, нават калі яны не тычацца моёй спецыяльнасці.

  Я разумею доўгія ўрыўкі тэксту на рускай мове, нават калі яны не маюць дакладна выражанай структуры. Без асаблівых намаганняў разумею тое, что кажуць героі тэлевізійных праграм і фільмаў.

  Я магу размаўляць з суразмоўцам бегла і пры гэтым не шукаю доўга неабходныя словы і выразы. Я эфектыўна выкарыстоўваю мову ў штодзённай камунікацыі і ў працы. Я магу дакладна фармуляваць свае думкі і падтрымліваць гутарку на любую тэму.

  Я магу выразна і падрабязна выказвацца на самыя розныя тэмы, развіваць канкрэтныя пункты і завяршаць сваё выказванне адпаведнымі высновамі.

  Я магу зразумела выражаць думку на пісьме, добра структураваць тэкст і падрабязна тлумачыць свой пункт гледжання. Я здольны пісаць падрабязныя лісты або паведамленні, прысвечаныя складаным тэмам, і падкрэсліваць у іх тое, што лічу важным. Я магу правільна выбраць стыль тэксту ў залежнасці ад таго, каму ён адрасаваны.

              ТРКИ-3 (III Cертыфікацыйны ўзровень)

 

С2: Узровень дасканалага валодання

  Я лёгка чытаю любыя тыпы пісьмовых тэкстаў, у тым ліку абстрактныя тэксты са складанай структурай і мовай, напрыклад, падручнікі, спецыяльныя артыкулы і мастацкая літаратура.

  Я без намаганняў разумею вусныя выказванні любога тыпу, падчас жывой размовы або ў запісе. Я прызвычайваюся да любых спецыфічных асаблівасцей маўлення носьбіта мовы, і разумею яго, нават калі ён гаворыць вельмі хутка.

  Я магу лёгка падключыцца да любой размовы або дыскусіі. Я добра ведаю размоўныя і фразеалагічныя выразы. Я магу дакладна перадаваць самыя тонкія стылістычныя адценні. Калі я сутыкаюся ў маўленні з якой-небудзь праблемай, я здольны перафармуляваць сваю думку так, што астатнія нават не заўважаць маёй праблемы.

  Я магу рабіць паведамленне з празрыстай, лагічнай структурай, выбіраючы адпаведныя сітуацыі стылістычныя сродкі. Магу расставіць сэнсавыя акцэнты такім чынам, каб слухачы іх лёгка заўважылі і запомнілі.

  Я магу напісаць доўгі тэкст, выкарыстоўваючы адпаведныя стылістычныя сродкі. Я здольны напісаць складаныя паведамленні, лісты, артыкулы, і лагічна пабудаваць тэкст такім чынам, каб чытачы заўважылі найбольш важныя пункты і запомнілі іх. Я магу напісаць рэзюмэ і рэцэнзію на літаратурны твор або спецыяльны артыкул.

              ТРКИ-4 (IV Cертыфікацыйны ўзровень)

 

У групе

У групе

да 8 студэнтаў у групе, усе ўзроўні навучання

Індывідуальна

Індывідуальна

індывідуальная праграма навучання, гнуткі расклад, падрыхтоўчы анлайн-курс

Анлайн-навучанне

Анлайн-навучанне

заняткі ў любы час і ў любым месцы, падрыхтоўка да іспыту або да падарожжа

Самастойнае навучанне

Самастойнае навучанне

часопіс "ПРИВЕТ!" і іншыя карысныя рэсурсы для ўсіх, хто вывучае і выкладае рускую мову

Рускую мову ў "City Lingva" вывучаюць студэнты з усяго свету.

З намі ўжо вучацца студэнты з Велікабрытаніі, Венгрыі, Іспаніі, Францыі, Германіі, Галандыі, Польшчы, Аўстрыі, Швейцарыі, Чэхіі, Турцыі, Сірыі, Ірана, Кітая, Філіпін, і мы гатовыя пашыраць гэтую геаграфію. 

Далучайцеся!

 

Гэта файна!


Вывучайце рускую мову ў прыемнай кампаніі і ў камфортных умовах.

Знаёмцеся з новымі мясцінамі і з новымі людзьмі.

ТАА "Сіці Лінгва", УНП: 191761184

Дата і месца рэгістрацыі:
30.07.2012 года, Мінгарвыканкам

вул. Леніна д. 27 офіс 159
220030 Мінск, Рэспубліка Беларусь

+375293594389; +375333604389
Прыём званкоў: ПН - ПТ 9:00 - 19:00

info@city-lingva.com
Skype: CityLingva



Ёсць пытанне? Напішыце нам!

Імя:*
E-mail:*
Ваша пытанне:*