Вывучайце рускую мову ў Мінску
Калі Вы вырашылі папрактыкавацца ў рускай мове, якую вывучаеце ўжо некаторы час, або выбіраеце рускамоўную краіну, у якой пачнеце знаёмства з гэтай мовай, звярніце ўвагу на Беларусь.
-
-
- Руская мова ў Беларусі з'яўляецца адной з дзвюх дзяржаўных моў поруч з беларускай.
- 70% жыхароў Беларусі і 85% жыхароў Мінска ў штодзённым жыцці карыстаюцца рускай мовай.
- У Мінску працуюць высакакласныя выкладчыкі рускай мов як замежнай.
- Мінск - гэта сучасны мегаполіс, у якім кожны знойдзе забаву на ўласны густ.
- Жыхары Мінска - шчырыя і дабразычлівыя людзі.
-
Агульная інфармацыя пра Беларусь
Плошча: 207 600 км2
Насельніцтва: 9 500 000 чалавек (студзень 2014 года)
Асноўная нацыянальнасць: беларусы
Дзяржаўныя мовы: беларукая і руская
Асноўныя канфесіі: рымска-каталіцкая і праваслаўная
Сталіца: Мінск (1 950 000 жыхароў)
Валюта: беларускі рубель (BYN), 1 EUR ≈ 2 BYN (студзень 2017 года)
Электрычная сетка: 220V, 50Hz
Сістэма вымярэнняў: метрычная
Беларусь знаходзіцца ў цэнтры Еўропы і мае агульныя межы з пяццю краінамі: з Расіяй, Украінай, Польшчай, Літвой і Латвіяй.
На тэрыторыі Беларусі знаходзяцца старажытныя славянскія гарады: Полацк, Тураў, Мінск.
Беларусь вядомая ўнікальнай прыродай: Белавежская пушча (найстаражытнейшы некрануты чалавекам лес на тэрыторыі Еўропы), чыстыя азёры і рэдкія віды флоры і фаўны.
Беларусь - гэта еўрапейская краіна са сваім уласным незабыўным тварам.
Шчыра вітаем у Беларусі!