Цэнтр вывучэння моў «City Lingva» працуе з 2012 года.
Моўныя курсы, якія мы прапануем, могуць задаволіць самыя разнастайныя патрэбы кліентаў:
- комплекснае вывучэнне выбранай мовы (паводле праграм "Стандарт" або "Інтэнсіў"),
- камунікатыўныя курсы,
- падрыхтоўка да сертыфікацыйнага экзамена на веданне рускай мовы як замежнай (TORFL),
- навучанне карпаратыўных кліентаў – спецыялістаў розных сфер (IT, маркетынг, медыцына, прамысловасць і г.д.).
Навучанне паводле любой праграмы можа праводзіцца ў групах, індывідуальна, а таксама дыстанцыйна (з дапамогай Skype, Viber і іншых анлайн-сэрвісаў).
Наша мэта – актыўнае і сістэмнае навучанне мове. Выкладчыкі «City Lingva» – гэта прафесіяналы (сярод якіх шмат кандыдатаў філалагічных навук), носьбіты мовы, якія маюць веды і навыкі выкладання замежных моў для дарослых і падлеткаў.
Прынцыпова невялікія групы (да 8 чалавек), сучасныя метады навучання мовам, дакладная распрацоўка праграм і падрыхтоўка да заняткаў, гнуткі графік заняткаў (ранішнія групы, вячэрнія, групы выхаднога дня), кантроль за якасцю выкладання – усё гэта робіць працэс вывучэння рускай мовы эфектыўным і захапляльным.
Сістэма навучання, прынятая ў нашым цэнтры, адпавядае міжнародным стандартам і патрабаванням еўрапейскай сістэмы выкладання і ацэнкі ўзроўню ведаў замежных моў.